У Сочы затрымалі беларускага злодзея "ў законе"

27/07/2017 - 19:12

У Сочы за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі Расіі затрыманы беларускі злодзей у законе Аляксандр Кушнер, вядомы як Кушнер Гомельскі. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва "Прайм Крайм".

Беларуса затрымалі 26 ліпеня, калі ён спрабаваў прайсці пашпартны кантроль на расійска-абхазскай мяжы. Неўзабаве 50-гадовага крымінальнага аўтарытэта дэпартуюць у Беларусь.

Кушнер стаў "злодзеем у законе" ў 2011 годзе ў Маскве з дапамогай тагачаснага крымінальнага аўтарытэта Дзеда Хасана. Ён быў першым за доўгі час "каранаваным" беларусам. 

Апошні раз з беларускай турмы ён выйшаў ў 2014 годзе: тады яго асудзілі на два гады за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі