У Смілавічах уначы гарэла сядзіба Манюшкі

23/06/2023 - 16:30
Пажар на сядзібе Манюшкі ў Смілавічах / кадр з відэа СК

У Смілавічах пад Мінскам гарэла сядзіба Станіслава Манюшкі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ўначы 22 чэрвеня. Агнём пашкоджаны флігель будынка, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Адна з прыярытэтных версій узнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Следчы камітэт займаецца праверкай па факце здарэння.

Сядзіба ў Смілавічах — радавое гняздо Станіслава Манюшкі, беларускага кампазітара, які лічыцца і заснавальнікам польскай нацыянальнай оперы. Ён жа напісаў музыку да "Сялянкі" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Сядзіба — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Менавіта ў гэтым будынку нарадзіўся і вырас Станіслаў Манюшка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі