У Смаргоні школьнік залез на дах вагона і атрымаў удар электратокам

02/10/2017 - 09:29

У Смаргоні школьнік залез на дах таварнага вагона і атрымаў удар электратокам. Здарэнне адбылося ўдзень 1 кастрычніка. Кампанія з чатырох дзяцей гуляла каля чыгункі. Над вагонам праходзіла электралінія кантактнай падвескі.

Як піша “Гродзенская праўда”, пасля ўдару токам 12-гадовы хлопчык зваліўся з вагона. У яго апёкі 1-й і 2-й ступеняў, пашкоджана 56% цела. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі