У Слуцку сфармуюць "асобны стралковы батальён" тэрытарыяльных войскаў

20/08/2024 - 10:11

Зборы працягнуцца да сярэдзіны верасня / t.me/soligorsk_mp/

У Слуцку сфармуюць "асобны стралковы батальён" тэрытарыяльных войскаў, паведамляе раённая газета. Пры гэтым на зборы, якія пачаліся 20 жніўня і працягнуцца да сярэдзіны верасня, паклікалі толькі 30 чалавек (а на здымках няма і дзясятка). Паведамляецца, што на працягу трох тыдняў "ваеннаабавязаныя будуць праходзіць падрыхтоўку па сваіх спецыяльнасцях".

Падобныя зборы раней стартавалі ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Там з тэрабаронай адпрацоўваюць нясенне службы на КПП і пошук "дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка", барацьбу з імі. Важная ўвага надаецца ідэалагічным заняткам.

Трохдзённае камандна-штабное вучэнне з тэрабаронай 20 жніўня пачалося ў Маскоўскім раёне Мінска, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Слуцкая тэрабарона

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі