У Слуцку прадаюць арыштаваны тратуар

16/04/2024 - 16:30

Тратуар, які прадаюць у Слуцку / e-auction.by

На электронны аўкцыён "БелЮрЗабеспячэння" выставілі... тратуар плошчай 45 квадратных метраў у Слуцку.

Тратуар размяшчаецца побач з прамысловымі карпусамі. Але прадаецца ён як асобны аб'ект — гэта значыць, без будынка.

Прадаюць тратуар за пазыкі — як арыштаваную маёмасць. Цана пытання — 1200 рублёў. Даўжніком па дакументах лічыцца ДУП "СПМК-122" УП "Мінскаблсельбуд".

Ад новага ўласніка патрабуецца падтрымліваць "належны санітарны, тэхнічны стан аб'екта нерухомасці і зямельнага ўчастка", забяспечыць яго захаванасць і своечасовы рамонт.

Журналісты выдання Office Life пацікавіліся ў прадаўцоў, як можна выкарыстоўваць гэты аб'ект і хто яго можа набыць. Але прадаўцы самі не вельмі гэта разумеюць. У якасці варыянтаў, яны прапанавалі паставіць нейкі аб'ект вулічнага гандлю (напрыклад, шапік з марозівам) ці "персанальную" лаўку.

Як распавядала Еўрарадыё, раней у Пінску за пазыкі прадавалі каналізацыю.

Тратуар, які прадаюць у Слуцку / e-auction.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі