У Слуцку мужчына памёр за рулём

05/10/2022 - 09:44
Мужчына адчуў сябе дрэнна, калі ехаў за рулём па горадзе / @minobl_uvd

Пажылы мужчына памёр за рулём у Слуцку. Ён ехаў па горадзе, калі адчуў сябе дрэнна, расказалі ў УУС Мінаблвыканкама.

Мужчыну было 69 гадоў, ён жыхар Салігорска.

Пасля таго, як ён страціў кіраванне, яго "Рэно" выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя з іншага боку дарогі аўтамабілі. Пацярпелі яшчэ дзве машыны — "Аўдзі" і "Опель". Людзей у іх у момант ДТЗ не было.

Пацярпелі яшчэ два прыпаркаваныя аўтамабілі, людзей у іх не было / @minobl_uvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі