У Славакіі ў групу дзяцей ўрэзаўся аўтамабіль

22/02/2018 - 17:53

Аўтамабіль Opel Astra у Славакіі ўрэзаўся ў групу дзяцей, паведамляе РБК

Пры здарэнні 12 чалавек атрымалі раненні, дзве дзяўчынкі знаходзяцца ў цяжкім стане. 

ДТЗ адбылося каля горада Попрад. За рулём аўто быў 66-гадовы мужчына. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабіль занесла на павароце, і ён урэзаўся ў групу дзяцей, якія ішлі па ўзбочыне. Машына пры гэтым перакулілася.

Прадстаўнікі паліцыі кажуць, што ў крыві кіроўцы не было алкаголю. Сам мужчына пры аварыі не пацярпеў.

Паліцыя інфармуе, што двое дзяцей атрымалі сур'ёзныя траўмы, чацвёра — сярэдняй цяжкасці, яшчэ ў шасці — лёгкія раненні. У цяжкім стане знаходзяцца дзяўчынкі 11 і 14 гадоў. 

Паліцыя вядзе расследаванне здарэння.

Фота: facebook.com/policiaslovakia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі