У СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст

11/01/2021 - 12:17

У лякарні для вязняў мінскага СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст Алена Дубойская. Некралог з гэтай нагоды быў апублікаваны ў ведамаснай газеце МУС "На страже".

Прычыны смерці не ўдакладняюцца. 

Вядома, што ў беларускіх ізалятарах вельмі шмат хворых на COVID-19. Пра гэта кажуць тыя, хто заразіўся каранавіруснай інфекцыяй на "сутках", і пішуць у сваіх лістах палітвязні. У тым ліку і з СІЗА №1.

Некралог па Алене Дубойскай у газеце "На страже"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі