У Шклове зняволеныя спрабавалі ўцячы з калоніі на пагрузчыку “Амкадор”

12/06/2017 - 14:35

У Шклове зняволеныя спрабавалі ўцячы з калоніі на пагрузчыку “Амкадор”. Усе трое мужчын мелі працяглыя тэрміны зняволення — ад 14 да 25 гадоў.

Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, зняволеныя рыхтаваліся да ўцёкаў два дні. Пасля завяршэння працы ў вытворчай зоне яны ўзламалі замок запальвання пагрузчыка і на ім паехалі да загароды. Гэта заўважыў вартавы на назіральнай вышцы, які падняў трывогу і зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Уцекачы не чакалі такой хуткай рэакцыі байца ўнутраных войскаў, яны кінулі транспартны сродак і схаваліся ў вытворчай зоне. Аднак іх асобы ўдалося высветліць, праводзіцца расследаванне.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі