У Сеуле лекары памыліліся і зрабілі аборт не той жанчыне

25/09/2019 - 13:15

У Паўднёвай Карэі адбылася скандальная гісторыя. У Сеуле лекары памыліліся і зрабілі аборт не той жанчыне. Пацыентка была на шостым тыдні цяжарнасці і прыйшла ў клініку на планавы агляд. Лекар пераблытаў медкарты і не ўдакладніў у жанчыны яе дадзеныя. Пацыентка вярнулася ў клініку на наступны дзень і паскардзілася на стан здароўя. Тады яна і даведалася пра аборт. Жанчына звярнулася са скаргай у паліцыю.

Лекара і медсястру чакае суд за халатнасць, інфармуе koreaherald.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі