У Сербіі мужчына з рэўнасці расстраляў людзей у кавярні

02/07/2016 - 09:29

Трагедыя ў Сербіі — узброены мужчына адкрыў агонь па наведніках кавярні і забіў пяць чалавек. Яшчэ сама меней 20 чалавек параненыя. Гэта здарылася ў ноч на суботу ў вёсцы непадалёк ад горада Зранянін, што на поўначы краіны.

Сведкі паведамілі, што мужчына прыйшоў у кавярню і ўбачыў там сваю жонку ў кампаніі сяброў. З нейкай прычыны яму гэта не спадабалася: ён пайшоў дадому і вярнуўся ў кавярню з аўтаматам. Спачатку ён застрэліў жонку і яшчэ адну жанчыну, а потым адкрыў беспарадкавы агонь па іншых наведніках.

Нападніка затрымалі. Паліцыя лічыць, што матывам злачынства стала рэўнасць.

У сувязі з інцыдэнтам міністр унутраных справаў Сербіі Нябойша Стэфанавіч заклікаў грамадзян здаць зброю, якая ў многіх незаконна захоўваецца з часоў грамадзянскай вайны на Балканах, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі