У сераду ў Беларусі месцамі будзе да +15 градусаў

27/02/2024 - 19:02

Зімой у Мінску / Euroradio

Уначы ў сераду, 28 лютага, будзе пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя толькі на паўночным захадзе (удзень таксама).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 градусаў на ўсходзе краіны да +7 на захадзе (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +12 (на Брэстчыне — да +15, у сталіцы — 8-10 цяпла).

Сіноптыкі кажуць, што надвор'е ў Беларусі па тэмпературным рэжыме больш чым на месяц апярэджвае кліматычны графік.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі