Збой у працы Microsoft закрануў мноства краін, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Скаргі на працу сэрвісаў кампаніі Microsoft прыходзяць з усяго свету. Карыстальнікі заяўляюць пра збоі ў працы самых розных сэрвісаў — ад паштовага кліента Outlook і да ШІ-чат-бота Copilot.
Збой працягваецца ўжо некалькі гадзін. Пра яго паведамляюць карыстальнікі з больш як 70 краін.
У Microsoft заявілі, што сэрвісы сталі недаступныя праз павышаную нагрузку на інфраструктуру ў некаторых рэгіёнах.
Збой у працы Microsoft выклікаў праблемы і ў сэрвісах некаторых іншых кампаній. Напрыклад, у OpenAI і Anthropic паведамілі пра збоі ў той частцы мадэляў, дзе яны спалучаюцца з прадуктамі Microsoft.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут