Зборная займае другое месца / АБФФ
12 лістапада зборная Беларусі па футболе правяла перадапошні матч у Лізе нацый бягучага розыгрышу і перамагла з лікам 2:0 каманду Сан-Марына. Усё вырашылася ў першыя 20 хвілін, калі Кірыл Гоманаў і Арцём Канцавы адзначыліся галамі. У самым канцы гульні Аляксандра Свірэпу выдалілі за другую жоўтую картку. Ён прапусціць наступную гульню.
Беларуская зборная ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала тры перамогі запар у афіцыйных сустрэчах.
У другім матчы нашай групы С1 Албанія з такім жа рахункам перамагла Фінляндыю. Перад апошнім туром, у якім Беларусь сустрэнецца з Албаніяй, наша зборная ідзе на другім месцы, у двух ачках ад албанцаў.
У выпадку перамогі над Албаніяй Беларусь з першага месца выйдзе ў групу вышэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут