Восень, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 29 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Часам будуць ісці дажджы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12 градусаў.
У чацвер чакаецца хмарнае надвор'е, Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень — парывісты, у асобных раёнах на захадзе — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы будзе 0...+6 градусаў. Удзень прагназуецца ад + 7 па поўначы да +15 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут