У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +16

02/05/2023 - 20:02
Дажджлівы травень / pixabay.com

У сераду, 3 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень дажджы прагназуюцца месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — у многіх раёнах. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, у асобных раёнах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +1 па паўночным захадзе да +12 па паўднёвым усходзе Беларусі. Удзень чакаецца 10-16 вышэй за нуль. 

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі