У сераду ў Беларусі чакаецца да 14 цяпла, дажджы

10/11/2015 - 17:40

У сераду, 11 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14-17 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца 4-9 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 11, у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі