У сераду ў Беларусі будзе да 3 цяпла, без ападкаў

15/12/2015 - 18:42

У сераду, 16 снежня, у Беларусі будзе без ападкаў. Уначы і раніцай чакаецца туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, 3-8 метраў за секунду.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да 5 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў са знакам плюс.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі