Вясна, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 11 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку на дарогах месцамі магчымая галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +3 градусаў, па захадзе краіны прагназуецца да 5 вышэй за нуль. Удзень тэрмометры пакажуць ад 8 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 18 градусаў са знакам "плюс" па паўднёвым захадзе краіны.
У чацвер, 12 сакавіка, таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень месцамі на захадзе — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+ 5 градусаў. А ўдзень будзе ад +9 градусаў па ўсходзе да 19 градусаў цяпла па захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут