У сераду ў Беларусі будзе ад -2 да +3

11/12/2018 - 16:05

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 12 снежня, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег, удзень па паўднёвым усходзе — слабая завіруха. Уначы і зранку месцамі будзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы чакаецца слабы, удзень паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа -4...+1 градусаў. Удзень ён чакаецца ад -2 да +3.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 11.12:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі