У сераду ў Беларусі будзе ад 17 да 23 цяпла

21/07/2020 - 20:05

У сераду, 22 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, а ўдзень па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах удзень прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень парывісты.

Уначы прагназуецца 7-13 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +17...+23.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі