Ізраільскія вайскоўцы на поўдні сектара Газа
У аўторак у цэнтральнай частцы сектара Газа ў выніку абстрэлу загінулі больш за 20 ізраільскіх вайскоўцаў. Гэта самыя шматлікія аднаразовыя страты ў шэрагах ізраільскай арміі з пачатку ваеннай аперацыі ЦАХАЛ супраць ХАМАС пасля нападу баевікоў 7 кастрычніка 2023-га, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
У розных крыніцах называецца розная колькасць загінулых — ад 21 да 24 чалавек. Паводле папярэдняй версіі, вайскоўцы знаходзіліся ў двух будынках, дзе заклалі выбуховыя прылады для іх разбурэння. Аднак дэтанацыя адбылася да таго, як яны адтуль выйшлі. Мяркуецца, што будынкі трапілі пад гранатамётны агонь тэрарыстаў. У тым жа месцы быў абстраляны ізраільскі танк.
Апошнім часам інтэнсіўнасць баёў у сектары Газа значна знізілася. Яны адбываюцца пераважна на поўдні. У аўторак ЦАХАЛ паведаміў пра буйное наступленне ў раёне Хан-Юніса, горад цалкам заблакаваны для правядзення зачысткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут