Крымскі мост пасля атакі / СБУ
Спецназаўцы "Альфы" Службы бяспекі Украіны атакавалі аўтамабільную частку Крымскага моста ракетамі-дронамі "Паляниця", пасля чаго ён абваліўся ў ваду. Пра дэталі аперацыі расказалі ў прэс-службе СБУ.
Паведамляецца, што аперацыю СБУ правяла сумесна з сіламі абароны. У выніку яе былі цалкам знішчаныя адна з арак і аўтамабільны пралёт. Паводле папярэдніх звестак, была пашкоджаная і чыгуначная частка моста.
Аперацыя заняла каля месяца і складалася з сямі этапаў. Спачатку ўкраінскі бок сістэматычна выбіваў расійскую супрацьпаветраную абарону. Потым пачаліся непасрэдныя ўдары па мосце.
Адзначаецца, што падчас спецаперацыі выкарыстоўваўся шырокі спектр ўзбраення ўкраінскай вытворчасці — Dovbush, "Вендэта", Da Vinci, "Січень", Mich-2000, Ruta, "Паляниця", Ан-197, FP-1, FP-5 "Фламінга" і Р-360 "Няптун".
Гэта ўжо чацвёртае паражэнне Крымскага моста Службай бяспекі Украіны.
"Расіяне гадамі пераконвалі ўвесь свет, што Крымскі мост — адзін з самых абароненых аб'ектаў на планеце. Сёння яго часткі ляжаць на марскім дне. Паваліўся не толькі мост, у які раз пахіснуўся міф пра веліч РФ", — гаворыцца ў заяве СБУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут