У салон аўтобуса пад Жлобінам уляцеў конь

17/08/2018 - 11:24

Уначы 17 жніўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне каня і аўтобуса на трасе М-5 у раёне вёскі Завод Жлобінскага раёна.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў рэйсавы аўтобус "Неаплан" (2003 года выпуску) урэзаўся конь. Прычым пры інцыдэнце жывёла літаральна ўляцела ў салон і была заціснутая ў ім.

У аўтобусе ў гэты час былі два кіроўцы і 29 пасажыраў. Усе яны пакінулі аўтобус самі яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Ніхто з людзей пры здарэнні не пацярпеў.

Ратавальнікі дэблакавалі каня пры дапамозе спецыяльнага інструмента. Праз некалькі гадзінаў прыбыў аўтобус гэтай жа фірмы, які павёз пасажыраў да месца прызначэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі