У Салігорску ў пажарным вадаёме ратавалі дзяцей

11/09/2024 - 17:55

На месцы здарэння ў Салігорску / shahter.by

У сераду ў Салігорску на ўездзе ў горад у пажарным вадаёме ратавалі дзяцей. Там танулі хлопчык і дзяўчынка 10-12 гадоў. Як піша газета "Шахцёр", адно дзіця ў лічаныя хвіліны хуткая дапамога павезла ў цэнтральную раённую бальніцу. За жыццё іншага медыкі доўга змагаліся на беразе, а пасля таксама даставілі ў бальніцу.

Ратавальнікі пазней удакладнілі, што ў тэхнічным вадаёме танулі хлопчык і дзяўчынка, якіх выратавалі відавочцы. Да прыезду "хуткай" рэанімацыйныя дзеянні праводзілі ратавальнікі і сведкі здарэння (на здымках).

Удалося высветліць, што дзеці ішлі са школы дахаты. Хлопчык вырашыў пакупацца. Калі спрабаваў выбрацца з вады на бераг, паслізнуўся і пачаў тануць. Дзяўчынка спрабавала яго выратаваць і сама пачала тануць. На шчасце побач аказаліся людзі. Спачатку выратавалі дзяўчынку, якая сказала пра хлопчыка. Ён у той момант ужо быў пад вадой. Яго знайшлі і выцягнулі на бераг.

Жанчына першая прыйшла на дапамогу і паклікала мужчын

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі