У славутым саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся пажар. Відавочцы апублікавалі відэа ў сацсетках.
Некалькі дзён таму агенцтва Reuters паведамляла, што ў саборы ідуць рэстаўрацыйныя работы. На відэа бачна, што гараць будаўнічыя рыштаванні, узведзеныя каля храма.
Храм Нотр-Дам дэ Пары пачаў будавацца ў ХІІ стагоддзі, завяршылася яго будаўніцтва ў XIV. Гэта бадай што самы вядомы храм Францыі.