У родную вёску старшыні Следчага камітэта зрабілі дарогу за $660 тыс

06/11/2018 - 13:37

У родную вёску старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча зрабілі новую дарогу, кошт якой дасягнуў 1,4 мільёна рублёў (660 тысяч долараў). Цяпер у гэтую буйную вёску, дзе жыве 1000 чалавек, можна трапіць па асфальтавай трасе, а не па гравійцы.  Даўжыня дарогі — 4,6 км.

Старшыня СК прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага ўчастку дарогі, якая звязвае Цярэблічы з Альшанамі. Рамонт трасы прымеркавалі да Года малой Радзімы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі