У рэанімацыю бальніцы ў Астраўцы трапіў расіянін — на матацыкле наехаў на дзіка

12/07/2021 - 09:34

У рэанімацыю бальніцы ў Астраўцы трапіў расіянін — на матацыкле "Хонда" наехаў на дзіка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 10 ліпеня на 17-м кіламетры аўтадарогі "Гоза — Астравец — Ашмяны". Пасля сутыкнення з дзіком 48-гадовы мужчына перакуліўся на матацыкле. У бальніцу яго прывезлі ў непрытомным стане.

Жывёла загінула ад атрыманых траўмаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі