У раёне метро "Спартыўная" ў Мінску дэмантавалі рэшткі барыкад

11/08/2020 - 13:07
Перакуленая афішная тумба / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Рабочыя дэмантавалі рэшткі барыкад у раёне станцыі метро "Спартыўная" ў Мінску. Увечары 10 жніўня іх паставілі ўдзельнікі вулічных пратэстаў, якія выступаюць за сумленныя выбары. Яны спрабавалі перакрыць дарогу вайсковым машынам і супрацоўнікам АМАПа, якія жорстка разганялі дэманстрантаў. Барыкады былі пабудаваныя з перакуленых лавак, дарожных агароджаў, падставак для вулічных кветак, кошыкаў для пакупнікоў і афішных тумбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі