У растоўскім СІЗА абвінавачаныя захапілі закладнікаў

16/06/2024 - 08:19

Захоп СІЗА / Белсат

У Растове-на-Доне зняволеныя СІЗА-1 захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў. Цяпер вядуцца перамовы па іх вызваленні.

У паведамленні ГУФСІН па Растоўскай вобласці гаворыцца, што СІЗА "функцыянуе ў штатным рэжыме, абстаноўка кантралюемая".

Па дадзеных тэлеграм-канала Baza, абвінавачаныя змаглі адабраць зброю ў супрацоўнікаў ізалятара. Гэтая інфармацыя не пацверджана.

Тэрыторыю вакол СІЗА перакрылі. На месца з'язджаюцца машыны хуткай дапамогі і Расгвардыі.

Шасцёра абвінавачаных выбілі аконную рашотку ў сваёй камеры і праніклі ў дзяжурную частку, дзе ўзялі ў закладнікі начальніка аператыўнага ўпраўлення падпалкоўніка Аляксандр Б. і малодшага інспектара дзяжурнай службы СІЗА 1.

Па дадзеных расійскіх медыя, зняволеныя некалькі месяцаў планавалі ўцёкі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі