У расійскім горадзе Нагінск у выніку выбуху газу абрынуліся тры паверхі шматпавярховіка — частка знешняй сцяны і перакрыцці. Пашкоджаны дзясяткі кватэр (эпіцэнтр знаходзіўся на трэцім паверсе). З-пад завалаў вызвалілі некалькі чалавек, у тым ліку двух дзяцей. Пацярпелі 9 чалавек. Яны знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведамляе innoginsk.ru.
Два чалавекі загінулі.
"Мне падалося, што наш дом падскочыў", — кажа мясцовая жыхарка. На месцы працуюць ратавальнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут