Сотням мабілізаваных раздалі спісаныя аўтаматы і баявыя патроны / Скрыншот з відэа
У Расіі сотням мабілізаваных раздалі "спісаныя аўтаматы" і баявыя патроны, але забыліся іх накарміць. Абураныя масквічы запісваюць відэа і расказваюць, як выжываюць ужо некалькі дзён. Яны кажуць, што іх адправілі служыць у Таманскую дывізію, але афіцыйна ніяк не аформілі. Не было і медкамісіі. Не адбываецца ніякай падрыхтоўкі.
Ежу мабілізаваныя купляюць сабе самі. Некаторыя з іх хварэюць — некалькі дзён давялося жыць на вуліцы. Мужчыны з аўтаматамі ў руках кажуць, што адмовіліся кудысьці ехаць і збіраюцца страйкаваць. Да іх нібыта падагналі бронехтэхніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут