У Расіі разагналі мітынг супраць рэжыму самаізаляцыі. Ва Уладзікаўказе адбыліся сутыкненні АМАПу і пратэстоўцаў. Апошнія закідалі сілавікоў каменнем і кавалкамі асфальту. Вядома пра некалькі дзясяткаў затрыманых.
У акцыі пратэсту ўдзельнічалі да паўтары тысячы чалавек. Яны сабраліся на плошчы Свабоды перад будынкам адміністрацыі Паўночнай Асеціі і патрабавалі зняць рэжым самаізаляцыі, аказаць дапамогу людзям, якія страцілі працу. Пратэстоўцы патрабавалі і праўдзівай інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам у рэспубліцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.