У Расіі часткова абмяжоўваюць доступ да Facebook

25/02/2022 - 16:46

У Расіі з 25 лютага часткова абмяжоўваюць доступ да Facebook. Такое рашэнне прыняла Генпракуратура РФ па ўзгадненні з расійскім МЗС, і Раскамнагляд аператыўна адрэагаваў. Улады Расіі лічаць, што сацсетка датычная "да парушэння асноватворных правоў і свабод чалавека, а таксама правоў і свабод" расійскіх грамадзян, і чакаюць "выпраўлення парушэнняў", піша novayagazeta.ru. Facebook (Meta) выконваць патрабаванні не збіраецца.

Насамрэч, гэта рэакцыя Масквы на тое, што Facebook блакуе расійскую прапаганду, і не рэагуе на патрабаванні зняць абмежаванні.

Напярэдадні Раскамнагляд абавязаў СМІ Расіі пры асвятленні падзей ва Украіне выкарыстоўваць інфармацыю толькі з "афіцыйных расійскіх крыніц".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі