У Расіі беларускіх спартсменаў могуць перастаць лічыць легіянерамі

23/08/2018 - 20:10

У Расіі беларускіх спартсменаў у гульнявых відах спорту могуць перастаць лічыць легіянерамі. Гэта вынікае са зменаў у загады, якія прапануе Міністэрства спорту Расіі. Гаворка ідзе пра футбол, хакей з шайбай, баскетбол, гандбол, валейбол, рэгбі, воднае пола, хакей з мячом і хакей на траве. У дакументах згадваецца выключэнне для спартсменаў-грамадзян саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Прапановы апублікаваныя на федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў для грамадскага абмеркавання, інфармуе БЕЛТА.

У чэрвені пытанне адмены легіянерскага статуса беларускіх спартсменаў у Расіі на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным падымаў Аляксандр Лукашэнка. Квоты па колькасці замежнікаў у расійскіх камандах прыводзілі да таго, што беларускія хакеісты, футбалісты мянялі грамадзянства. У Мінску перакананыя, што ранейшае рашэнне Міністэрства спорту Расіі лічыць беларусаў легіянерамі "супярэчыць дамове аб стварэнні саюзнай дзяржавы". Цяпер яго могуць змяніць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі