У Рагачоўскім раёне муж сякерай забіў сваю жонку

09/10/2015 - 07:58

51-гадовы жыхар пасёлку Ільіч Рагачоўскага раёна забіў сякерай уласную жонку, 48-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося прыкладна ў 18.35 8 кастрычніка. Забойства адбылося ў выніку сваркі на глебе рэўнасці.

Забіўшы жонку, мужчына спрабаваў скончыць жыццё самазабойствам і нанёс сабе тупую траўму галавы, аднак застаўся жывы. Падазраваны змешчаны ў лякарню, дзе яго ахоўвае міліцыя, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі