У пятніцу, 10 снежня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, які можа пераходзіць у дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу.
У начныя гадзіны прагназуецца марознае надвор'е — ад 0 на поўдні краіны да -15 градусаў на поўначы (у Мінску — 4-6 марозу). У дзённыя гадзіны будзе ад 0 да 5 градусаў цяпла (на поўначы — да -2, у сталіцы — ад 0 да +2).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут