У пятніцу ў Беларусі будзе да +18, пераважна без ападкаў

12/10/2023 - 20:02

Восень / Еўрарадыё

У пятніцу, 13 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі на паўднёвым усходзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +12 да +19 (у сталіцы — 12-14 цяпла).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі