Восень, ілюстрацыйнае фота / lookby.media
У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі.
Часам прагназуюцца дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень — з пераходам на заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 4-10 градусаў цяпла.
У суботу, 21 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе -3...+2 градусы, па паўднёвым усходзе чакаецца да 4 градусаў вышэй за нуль. Удзень тэрмметры пакажуць ад 0 да 6 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут