У пятніцу ў Беларусі будзе без ападкаў і да +13

14/03/2024 - 19:39

Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё

У пятніцу, 15 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 да +2, удзень паветра прагрэецца да 7-13 вышэй за нуль.

Прагноз надвор'я на 15 сакавіка
Прагноз надвор'я на 15 сакавіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі