У пятніцу будзе туман і да +12

08/11/2018 - 17:48

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 лістапада, паведамляе Белгідрамет

Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будзе туман. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабы галалёд. Вецер будзе слабы. 

Уначы тэмпература паветра будзе +1...+6, пры праясненнях ад нуля да трох градусаў марозу. Удзень пацяплее да 3-9 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 10-12 са знакам "плюс".

У суботу істотных ападкаў не чакаецца. У нядзелю месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а па ўсходзе краіны магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад 2 да 10 градусаў цяпла. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі