У пункце пропуска “Катлоўка” на літоўскай мяжы могуць быць заторы

16/12/2017 - 09:50

У пункце пропуску “Катлоўка-Лаворышкес” на беларуска-літоўскай мяжы могуць быць заторы — гэта звязана з рамонтам дарогі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. На літоўскім баку ў Лаворышкес да 30 снежня будуць рамантаваць дарожнае пакрыццё.

Перавозчыкаў і звычайных падарожнікаў просяць улічваць гэтую інфармацыю падчас перасячэння мяжы, каб пазбегнуць нязручнасцяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі