У Пухавіцкім раёне на пажары загінула школьніца

27/03/2017 - 11:24

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула школьніца. Здарэнне адбылося раніцай 26 сакавіка ў аграгарадку Новаполле, дзе гарэў жылы дом. Як інфармуе прэс-служба МНС, гаспадыня была на працы, калі пачаўся пажар. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў гаспадар вынес з дому дваіх пацярпелых — 77-гадовую свякроў гаспадыні і пляменніцу, 2005 года нараджэння. Апошняя прыехала ў госці да бабулі. Дзяўчынка памерла па дарозе ў раённую бальніцу. Бабулю шпіталізавалі з апёкамі рук і твару.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог пачацца з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, альбо з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Для аказання псіхалагічнай дапамогі родным загінулай у аграгарадок выязджаў псіхолаг МНС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі