У Польшчы знайшлі меч, які мог быць на Грунвальдскай бітве (фота)

23/06/2017 - 11:45

У Польшчы знайшлі меч, які мог быць на Грунвальдскай бітве 1410 года. Яго адкапалі на балоце на паўднёвым усходзе краіны. Як інфармуе сайт popularmechanics.com, нягледзячы на тое, што меч праляжаў у вадзе 600 гадоў, ён у выдатным стане, добра збалансаваны. Яго даўжыня — 120 сантыметраў, вага — 1,5 кг. Знаходку, якую называюць унікальнай, ужо перадалі ў музей, а балотам зацікавіліся археолагі, якія спадзяюцца знайсці там і іншыя артэфакты.

Фота: popularmechanics.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі