Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы пракаментавала заяву Мінабароны Беларусі пра нібыта парушэнне ўвечары 12 красавіка дзяржаўнай мяжы з польскага боку. Адбылося гэта "ў паветранай прасторы... неўстаноўленым паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю".
"Ладзіцца сталы маніторынг паветранай прасторы, — піша ў Twitter аператыўнае камандаванне польскіх Узброеных сіл. — Вайсковыя самалёты вечарам 12.04 б[ягучага] г[ода] не выконвалі палётаў паблізу дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю".
Гэты інцыдэнт ці непаразуменне ўзнікла на фоне няпростых дачыненняў Беларусі і Польшчы. Сёлета адбыўся дыпламатычны скандал з узаемнай высылкай дыпламатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.