У Польшчу везлі з Беларусі цыгарэты на $900 тысяч пад выглядам керамзіту

05/05/2023 - 15:56
Кантрабанда з Беларусі / lubelskie.kas.gov.pl

Польскія мытнікі затрымалі фуру, якая ехала з Беларусі. Паводле дакументаў у грузавіку перавозіўся керамзіт (будаўнічы матэрыял). Аднак вынікі праверкі рэнтгенам выклікалі падазрэнні. Агляд паказаў, што насамрэч там знаходзіліся беларускія цыгарэты. Іх кошт ацанілі на 3,7 млн злотых (амаль 900 тысяч долараў). Праводзіцца разбор.

Як піша lubelskie.kas.gov.pl, гэта самая буйная партыя кантрабанды цыгарэт, затрыманая ў 2023 годзе на мяжы ў Люблінскім ваяводстве.

lubelskie.kas.gov.pl
lubelskie.kas.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі