У полк Каліноўскага хацелі ўступіць мінімум чатыры супрацоўнікі спецслужбаў

27/06/2022 - 10:57

У беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, хацелі ўступіць некалькі супрацоўнікаў спецслужбаў, але іх выявілі, перадае нямецкая радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай. 

Добраахвотнікаў дапамагае правяраць групоўка "Кібепартызаны". Па словах яе прадстаўніцы Юльяны Шаметавец, яны выявілі сярод добраахвотнікаў чатырох агентаў беларускіх спецслужбаў. Дапамагла ў гэтым праверка па базах, якія актывісты ўзламалі летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі