У Полацку ратавальнікі знялі з дрэва пакет са шчанюкамі

13/09/2018 - 07:04

У Полацку ратавальнікі знялі з дрэва пакет са шчанюкамі, які павесіў невядомы. У МНС патэлефанавалі жанчыны, якія выпадкова яго пабачылі і пачулі, што ў ім нехта пішчыць. Пакет вісеў вельмі высока, ратавальнікі выкарыстоўвалі лесвіцу (фотаздымкі з'явіліся на сайце ok.ru). Яны знайшлі чатырох яшчэ сляпых шчанюкоў. Іх узяла адна з мясцовых жыхарак. Яе сабака дапаможа іх выкарміць.

Фота са старонкі Марыны Катовіч у ok.ru.
Калаж з сайта sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі