У Полацку пенсіянерку выратавалі ад каранавіруса пасля 44 дзён на ШВЛ

10/07/2020 - 06:44
Галіну Рубанаву выпісваюць з лякарні / vitvesti.by

Сваё выздараўленне Галіна Рубанава параўноўвае з цудам. 44 дні полацкая пенсіянерка, хворая на каранавірусную інфекцыю, правяла на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Нядаўна яе выпісалі з лякарні — зараз ідзе складаны перыяд аднаўлення, пішуць "Витебские вести".

COVID-19 даў пра сабе ведаць кашлем і болямі ў паміж рэбрамі. Палачанка выклікала хуткую дапамогу. Фельчар пачуў шумы ў лёгкіх і прапанаваў шпіталізацыю. Тады Галіна Рубанава яшчэ не ведала, што правядзе ў Полацкай цэнтральнай гарадской лякарні 79 дзён, з якіх 44 не зможа дыхаць самастойна.

Ужо праз два дні пасля паступлення 67-гадовую жанчыну давялося перавесці ў рэанімацыю. У яе падскочыла тэмпература. Кампутарная тамаграфія паказала цяжкую вірусную пнеўманію. Пацыентку адразу ж падключылі да апарата ШВЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі