У Пінскім раёне адкрылі шыльду пракурору-"пакутніку" — забілі ўдзельнікі УПА

14/03/2024 - 11:29

Жыхары аграгарадка назіраюць за адкрыццём шыльды здалёк / БЕЛТА

У Пінскім раёне адкрылі мемарыяльную шыльду "франтавіку і абаронцу канстытуцыйнага ладу" Віктару Марозаву. Памяць пракурора ўшанавалі ў аграгарадку Малатковічы, дзе на вуліцы яго імя на шматпавярховіку і ўсталявалі шыльду.

"Сёння ў Малатковічах праводзіцца вельмі важнае мерапрыемства, прысвечанае памяці пракурорскага работніка, — гаварыў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук. — Ён загінуў ад рук калабарантаў, якія пасля вызвалення нашай краіны спрабавалі ўсталяваць тут сваю ўладу і здзекаваліся над насельніцтвам".

БЕЛТА не ўдакладняе, што за "калабаранты" ўстанаўлівалі сваю ўладу на беларускім Палессі. Адзначаецца толькі, што пракурор, "аднаўляючы мірнае жыццё на вызваленых тэрыторыях, у снежні 1944 года... пакутніцкі загінуў ад рук ваенных злачынцаў". На сайце ж Генпракуратуры РБ напісана, што Віктар Марозаў "загінуў ад рук украінскіх нацыяналістаў". Атрымліваецца, што яго забілі ўдзельнікі УПА, якія змагаліся супраць сталінскага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі